Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 студзеня 2020, 14:04

Латвія прыме меры для зручнасці праходжання граніцы ў час ЧС-2021 па хакеі - Карыньш

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Латвія прыме меры для зручнасці праходжання граніцы ў час ЧС-2021 па хакеі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам прэм'ер-міністр Латвіі Крыш'яніс Карыньш па выніках сумеснага пасяджэння беларускага і латвійскага аргкамітэтаў па падрыхтоўцы да ЧС 2021 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Латвія з'яўляецца часткай шэнгенскай зоны, таму мы не можам самастойна прымаць ніякіх рашэнняў, якія былі б у рознагалоссі з гэтай сістэмай. Але што датычыцца ўмацавання і пашырэння магутнасцей у прапускных пунктах, гэта ўжо адбываецца, каб можна было апрацаваць любую колькасць заявак, зрабіць для гледача гэты працэс як мага больш гладкім у рамках шэнгенскай зоны", - сказаў Крыш'яніс Карыньш.

Ён таксама адзначыў, што на спаборніцтвах будзе шмат балельшчыкаў з Беларусі і Латвіі, але трэба прыкласці намаганні, каб прыцягнуць больш балельшчыкаў таксама з трэціх краін.

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас дадаў, што ў краін сёння няма складаных пытанняў у падрыхтоўцы да ЧС-2021, работа вядзецца ў планавым рэжыме. "Абодва бакі нацэлены на тое, каб чэмпіянат свету 2021 года быў самым паспяховым у гісторыі хакея", - падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі