Фота sport5.by
28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяніс Лапцеў прызнаны лепшым іграком 26-га тура чэмпіянату краіны па версіі асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Вопытны форвард "Гомеля" ў пераможным дамашнім паядынку з футбалістамі "Слуцка" быў адным з лепшых у сваёй камандзе - ён сам забіў гол і асісціраваў Даніілу Сілінскаму і Райманду Адэоле яшчэ пры двух узяццях варот сапернікаў. Гамяльчане выйгралі з лікам 4:1 і, набраўшы 33 ачкі, займаюць дзясятае месца ў турнірнай табліцы.
Становішча ў групе лідараў цяпер такое: "МЛ Віцебск" - 58 балаў (26 матчаў), "Дынама" (Мінск) - 52 (25), "Славія" - 50 (26), "Дынама" (Брэст) - 45 (26). Унізе турнірнай табліцы знаходзіцца "Маладзечна", у якога 11 ачкоў, на 7 балаў больш у актыве "Слуцка". Бамбардзірскую гонку ўзначальвае нападаючы "Іслачы" Аляксандр Шасцюк, які забіў 17 мячоў.
Заўтра адбудуцца два перанесеныя матчы з удзелам беларускіх прадстаўнікоў у еўракубкавых турнірах. Гродзенскі "Нёман" прыме на сваёй арэне мінскае "Дынама", а жодзінскія тарпедаўцы сустрэнуцца ў сябе дома з футбалістамі "Гомеля".-0-