ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 19 студзеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць -20°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 лістапада 2020, 10:03

"Лакаматыў" згуляў унічыю з "Атлетыка" ў матчы футбольнай Лігі чэмпіёнаў

Фота championat.com
Фота championat.com

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты маскоўскага "Лакаматыва" згулялі ўнічыю з мадрыдскім "Атлетыка" ў гасцявым матчы Лігі чэмпіёнаў - 0:0, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча ў іспанскай сталіцы прайшла з перавагай гаспадароў поля, але рэалізаваць яе яны не змаглі. У папярэднім туры гэтыя каманды сустракаліся ў Маскве і таксама разышліся мірам - 1:1. Беларускі нападаючы "Лакаматыва" Віталь Лісаковіч у матчах з "Атлетыка" не гуляў.

У другім паядынку чацвёртага тура групы А нямецкая "Баварыя" перамагла ў Мюнхене аўстрыйскі "Зальцбург" з лікам 3:1. Становішча каманд пасля чатырох гульнявых дзён: "Баварыя" - 12 балаў, "Атлетыка" - 5, "Лакаматыў" - 3, "Зальцбург" - 1.

У квартэце В данецкі "Шахцёр" у нямецкім Мёнхенгладбаху прайграў мясцовай "Барусіі" з лікам 0:4. У Мілане футбалісты мадрыдскага "Рэала" выйгралі ў італьянскага "Інтэра" - 2:0. Становішча каманд: "Барусія" - 8, "Рэал" - 7, "Шахцёр" - 4, "Інтэр" - 2.

У групе С англійскі "Манчэстэр Сіці" перамог у Пірэі грэчаскі "Алімпіякос" з лікам 1:0. Партугальскі "Порту" перамог у сябе дома французскі "Марсель" - 2:0. Становішча каманд: "Манчэстэр Сіці" - 12, "Порту" - 9, "Алімпіякос" - 3, "Марсель" - 0.

У квартэце D англійскі "Ліверпуль" нечакана ўступіў на сваёй арэне італьянскай "Аталанце" з Бергама з рэзультатам 0:2. Нідэрландскі "Аякс" абыграў у Амстэрдаме дацкі "Мід'юлан" з Хернінга - 3:1. Становішча каманд: "Ліверпуль" - 9, "Аякс" - 7, "Аталанта" - 7, "Мід'юлан" - 0.

Рэзультаты гульняў чацвёртага тура ў астатніх групах чэмпіёнскай Лігі:

Е: "Краснадар" (Расія) - "Севілья" (Іспанія) - 1:2, "Рэн" (Францыя) - "Чэлсі" (Лондан, Англія) - 1:2. Становішча каманд: "Чэлсі" - 10, "Севілья" - 10, "Краснадар" - 1, "Рэн" - 1;

F: "Лацыа" (Рым, Італія) - "Зеніт" (Санкт-Пецярбург, Расія) - 3:1, "Барусія" (Дортмунд, Германія) - "Бруге" (Бельгія) - 3:0. Становішча каманд: "Барусія" - 9, "Лацыа" - 8, "Бруге" - 4, "Зеніт" - 1;

G: "Дынама" (Кіеў, Украіна) - "Барселона" (Іспанія) - 0:4, "Ювентус" (Турын, Італія) - "Ферэнцвараш" (Будапешт, Венгрыя) - 2:1. Становішча каманд: "Барселона" - 12, "Ювентус" - 9, "Дынама" - 1, "Ферэнцвараш" - 1.

Спіс лепшых бамбардзіраў Лігі чэмпіёнаў узначальвае нарвежскі нападаючы дортмундскай "Барусіі" Эрлінг Холанд, які забіў шэсць мячоў.

Сустрэчы пятага тура групавога этапу адбудуцца 1 і 2 снежня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі