Дзмітрый Квартальнаў. Фота з архіва НАК
10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўны трэнер мінскага "Дынама" Дзмітрый Квартальнаў падзяліўся меркаваннем пра наступнага саперніка клуба ў плэй-оф КХЛ - чэлябінскі "Трактар", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Па выніках рэгулярнага чэмпіянату чэлябінскі клуб заняў першае месца ў табліцы Усходняй канферэнцыі, а ў першым раўндзе плей-оф у шасці матчах перамог "Адмірал" з Уладзівастока. Мінскае "Дынама" на старце розыгрышу Кубка Гагарына з такім жа лікам 4:2 у серыі абыграла маскоўскі ЦСКА.
"Першы раўнд быў вельмі складаным, мы пакінулі там шмат сіл і энергіі. Прыемна, што нашы хлопцы ўмеюць трымаць удар, мы вярнуліся ў серыю і выйгралі яе. Далей будзе толькі цікавей, "Трактар" - вельмі добрая каманда без слабых месцаў, доўгі час змагалася з "Лакаматывам" за Кубак Кантынента. Там поўны парадак ва ўсіх лініях і моцны варатар. Мы ўжо глядзім іх гульні, можна сказаць, сканіруем саперніка, - адзначыў Дзмітрый Квартальнаў. - У нас таксама выдатны склад, ёсць вопытныя легіянеры ў самым росквіце сіл. Няхай палавіна каманды сутыкаецца з другім раўндам упершыню, але многія хлопцы выйгравалі кубкі - яны ведаюць, як гуляць на далёкіх стадыях".
Дзве стартавыя гульні серыі да чатырох перамог паміж "Дынама" і "Трактарам" пройдуць 12 і 14 красавіка на пляцоўцы ўральцаў. Далей каманды пераедуць у сталіцу Беларусі, дзе сустрэнуцца 16 і 18 красавіка. Пры неабходнасці матчы з пятага па сёмы пройдуць 20.04 (Чэлябінск), 22.04 (Мінск) і 24.04 (Чэлябінск).-0-