Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 сакавіка 2020, 16:14

Кваліфікацыйныя турніры па дзюдо на Гульні-2020 адменены да канца красавіка з-за каранавіруса

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе алімпійскія кваліфікацыйныя спаборніцтвы па дзюдо адменены да канца красавіка. Такое рашэнне прыняла Міжнародная федэрацыя гэтага віду спорту (IJF) з-за сітуацыі з распаўсюджваннем каранавіруса, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

У лік адмененых турніраў увайшоў этап сусветнай серыі "Вялікага шлема" ў Екацярынбургу (Расія) з 13 па 15 сакавіка, а таксама этапы серыі Гран-пры ў Тбілісі (Грузія) з 27 па 29 сакавіка і Антальі (Турцыя) з 3 па 5 красавіка. Раней таксама быў адменены турнір у Рабаце (Марока). Спаборніцтвы, якія плануюць правесці ў маі і чэрвені, яшчэ значацца ў календары федэрацыі дзюдо.

Адмененыя старты былі часткай кваліфікацыйнага працэсу да Гульняў у Токіа. У Міжнароднай федэрацыі дзюдо лічаць, што на гэтым этапе вельмі важна забяспечыць бяспеку атлетаў.

Успышка выкліканага новым каранавірусам захворвання была зафіксавана ў канцы снежня 2019 года ў кітайскім Ухані. Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) прызнала яе эпідэміяй са шматлікімі ачагамі і надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага маштабу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі