Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 красавіка 2021, 17:18

Курсант універсітэта МНС стаў пераможцам этапу Кубка свету па гіравым спорце

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераможцам этапу Кубка свету па гіравым спорце па версіі Сусветнай асацыяцыі спартыўных клубаў па гіравым спорце WAKSC стаў курсант Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Дзмітрый Аляксандраў. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік УГА МНС Андрэй Садоўскі.

За чэмпіёнства ў online-фармаце змагаліся больш за 70 спартсменаў з Беларусі, Расіі, Італіі, Бразіліі і ЗША. Дзмітрый выступаў у вагавой катэгорыі 95 кг. У практыкаванні "штуршок гіры па доўгім цыкле на працягу 5 хвілін класічным чынам" курсант МНС стаў лепшым, зрабіўшы 50 пад'ёмаў дзвюх гір вагой па 24 кг. На другім і трэцім месцах - прадстаўнікі Расіі Дзяніс Паноў з Пермскага края (45 пад'ёмаў) і Аляксей Калін з Уладзіміра (44 пад'ёмы) адпаведна.

Падрыхтоўкай беларускага атлета займаўся старшы выкладчык кафедры пажарнай аварыйна-выратавальнай падрыхтоўкі Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Уладзімір Дзям'янаў.

Дзмітрый Аляксандраў - курсант трэцяга курса факультэта тэхнасфернай бяспекі ўніверсітэта МНС, нацыянальны рэкардсмен, майстар спорту Беларусі па гіравым марафоне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі