Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 красавіка 2019, 13:02

Культурную праграму ІІ Еўрапейскіх гульняў разгледзелі на пасяджэнні аргкамітэта

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Беларусі прайшло пад старшынствам прэм'ер-міністра Сяргея Румаса, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

На пасяджэнні разгледжаны ход работ па падрыхтоўцы аб'екта для арганізацыі харчавання ўдзельнікаў ІІ Еўрапейскіх гульняў у Вёсцы спартсменаў. Заслуханы таксама даклады аб гатоўнасці Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама" да правядзення мерапрыемстваў гульняў, добраўпарадкаванні тэрыторый Мінска, рамонце дарог, тратуараў, прывядзенні ў належны стан будынкаў.

Акрамя таго, разгледжаны пытанні прыцягнення сцюардаў да правядзення гульняў і культурная праграма ІІ Еўрапейскіх гульняў.

ІІ Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 199 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі