Фота з архіва
15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" падвяла вынікі чацвёртага тура чэмпіянату Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Лепшым іграком мінулага ўік-энду прызнаны Ілья Кухарчык. Атакуючы паўабаронца мазырскай "Славіі "быў адным з лідараў сваёй каманды ў пераможным дамашнім паядынку з чэмпіёнам краіны мінскім "Дынама". У яго актыве адзін забіты мяч і дзве галявыя перадачы. У выніку мазырчане выйгралі з лікам 3:0 і выйшлі ў лідары турніру.
Аўтарам самага прыгожага гола мінулага тура стаў паўабаронца брэсцкага "Дынама" Іван Зянькоў. На 72-й хвіліне сустрэчы з футбалістамі "Смаргоні" навабранец брэсцкага клуба эфектным далёкім ударам трапіў у вароты гасцей, устанавіўшы канчатковы вынік - 2:0. Гэта першая вікторыя дынамаўцаў на старце цяперашняга сезона.
Пасля чатырох тураў лідзіруюць "Славія" і дэбютант элітнага дывізіёна "МЛ Віцебск", якія набралі па 10 ачкоў, у барысаўскага БАТЭ і "Мінска" па 7 заліковых балаў.
Расклад сустрэч 5-га тура:
18 красавіка
"Слуцк" - "Славія", "Мінск" - "Гомель";
19 красавіка
"Дынама" (Мінск) - БАТЭ, "Іслач" - "Нафтан", "Маладзечна" - "Віцебск", "Арсенал" - "Нёман";
21 красавіка
"МЛ Віцебск" - "Смаргонь", "Дынама" (Брэст) - "Тарпеда-БелАЗ".-0-