Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 лістапада 2020, 15:29

Кубак свету па самба пройдзе ў Маскве без гледачоў

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кубак свету па самба, прысвечаны памяці Анатоля Харлампіева, пройдзе ў Маскве пры пустых трыбунах. Такая інфармацыя размешчана на сайце Усерасійскай федэрацыі самба, паведамляе БЕЛТА.

Такое рашэнне было прынята арганізатарамі з-за эпідэміялагічнай сітуацыі ў Расіі і згодна з рэкамендацыямі Расспажыўнагляду. Кубак свету першапачаткова павінен быў прайсці ў сакавіку гэтага года, але быў перанесены з-за пандэміі каранавіруса на 18-19 снежня.

Спаборніцтвы ў спартыўным раздзеле сярод мужчын і жанчын, а таксама па баявым самба пройдуць на малой спартыўнай арэне стадыёна "Лужнікі". У прадстаўнічым турніры чакаецца ўдзел каля 300 спартсменаў з 15 краін: Беларусі, Венесуэлы, Італіі, Казахстана, Кыргызстана, Калумбіі, Кітая, Марока, Мексікі, Малдовы, Расіі, Румыніі, Сербіі, Узбекістана і Францыі. Адначаецца, што краіны-ўдзельніцы змогуць прадставіць на спаборніцтвах па два склады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі