Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 лістапада 2018, 16:34

Крывушэнка: усе ў зборнай разумеюць, наколькі важна гульня з Люксембургам у Лізе нацый

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі разумеюць, наколькі важна гульня з Люксембургам у Лізе нацый. Аб гэтым заявіў сёння журналістам галоўны трэнер нацыянальнай каманды Ігар Крывушэнка, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Выязны матч у Лізе нацый з Люксембургам на стадыёне "Жазэ Бартэль" адбудзецца 15 лістапада. "Сапернікі будуць гуляць на дамашнім полі і пастараюцца больш атакаваць, прэсінгаваць. Бачыў гульню Люксембурга з Малдовай у першым туры. Як і меркаваў, нашы сапернікі ў матчы робяць стаўку на стандартныя становішчы і хуткі пераход з абароны ў атаку. Да гэтага мы павінны быць гатовы і проціпаставіць свае моцныя якасці. Прахадных матчаў не бывае. Любая расслабленасць не прымаецца. Усе ігракі ў зборнай Беларусі разумеюць сітуацыю, наколькі важна гульня для нас. Галоўнае - выйсці і згуляць, як яны могуць, і паказаць, на што здольныя", - адзначыў Ігар Крывушэнка.

Матч 5-га тура групы 2 (ліга D) беларусы правядуць 15 лістапада ў Люксембургу, а 18 лістапада завершаць групавы этап сустрэчай у Сан-Марына. Турнірнае становішча пасля 4 тураў: Люксембург - 9 ачкоў, Беларусь - 8, Малдова - 5, у Сан-Марына набраных ачкоў няма.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі