Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 мая 2019, 09:00

Крывушэнка назваў кандыдатаў на матчы з футбалістамі Германіі і Паўночнай Ірландыі

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўны трэнер футбольнай зборнай Беларусі Ігар Крывушэнка назваў пашыраны спіс каманды на чэрвеньскія адборачныя матчы чэмпіянату Еўропы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".

У папярэдні спіс увайшлі 28 футбалістаў:

варатары - Дзяніс Шчарбіцкі (БАТЭ, Барысаў), Аляксандр Гутар ("Дынама-Брэст"), Андрэй Клімовіч ("Шахцёр", Салігорск);

абаронцы - Аляксандр Мартыновіч ("Краснадар", Расія), Ігар Шытаў ("Дынама-Мінск"), Дзяніс Палякоў ("Урал", Екацярынбург, Расія), Максім Валадзько ("Арсенал", Тула, Расія), Міхаіл Сівакоў ("Арэнбург", Расія), Алег Вераціла ("Дынама-Брэст"), Сяргей Мацвейчык ("Шахцёр", Салігорск), Мікіта Навумаў ("Жэтысу", Талдыкарган, Казахстан), Захар Волкаў (БАТЭ, Барысаў), Кірыл Пячэнін ("Віцебск");

паўабаронцы - Сяргей Кісляк, Павел Няхайчык, Павел Савіцкі (усе - "Дынама-Брэст"), Станіслаў Драгун, Ігар Стасевіч (абодва - БАТЭ, Барысаў), Сяргей Балановіч, Юрый Кавалёў, Валерый Грамыка (усе - "Шахцёр", Салігорск), Іван Маеўскі ("Астана", Казахстан), Міхаіл Гардзяйчук ("Табол", Кастанай, Казахстан), Мікіта Корзун ("Аль-Фатэх", Эль-Хаса, Саудаўская Аравія);

нападаючыя - Дзяніс Лапцеў ("Дынама-Брэст"), Максім Скавыш (БАТЭ, Барысаў), Яўген Шыкаўка ("Ларыса", Грэцыя), Аляксандр Макась ("Іслач", Мінскі раён).

Канчатковы спіс з 23 футбалістаў вызначыцца 27 мая.

Трэніровачны збор нацыянальнай дружыны пачнецца 3 чэрвеня ў Мінску. На полі "Барысаў-Арэны" 8 чэрвеня зборная згуляе з камандай Германіі, а 11 чэрвеня сустрэнецца з футбалістамі Паўночнай Ірландыі. У двух стартавых турах кваліфікацыі Еўра-2020 беларусы прайгралі на выездзе зборным Нідэрландаў - 0:4 і Паўночнай Ірландыі - 1:2.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі