Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 лістапада 2021, 11:34

Крэйг Вудкрафт застаўся галоўным трэнерам зборнай Беларусі па хакеі

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэрацыяй хакея Беларусі сфарміраваны трэнерскі штаб нацыянальнай зборнай, які будзе працаваць з камандай у бліжэйшы час, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе арганізацыі.

Галоўным трэнерам зборнай на працягу ўсяго цыкла застанецца Крэйг Вудкрафт, яго асістэнтам у лістападаўскую міжнародную паўзу стане Канстанцін Кальцоў.

"Мэта лістападаўскага збору - прагляд максімальнай колькасці маладых ігракоў, каб даць ім магчымасць праявіць сябе на міжнародным узроўні і, магчыма, пашырыць пералік кандыдатаў для ўдзелу ў чэмпіянаце свету. У трэнерскі штаб Вудкрафта ўвойдзе Канстанцін Кальцоў, які добра зарэкамендаваў сябе ў рабоце з моладдзю і ўжо меў вопыт работы з камандай у міжнародных спаборніцтвах", - пракаменціраваў новы склад трэнерскага штаба генеральны менеджар зборных каманд Міхаіл Грабоўскі.

З 11 па 13 лістапада зборная Беларусі прыме ўдзел у міжнародным таварыскім Турніры чатырох нацый у Славеніі, дзе згуляе з камандай гаспадароў і зборнымі Францыі і Аўстрыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі