Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 красавіка 2024, 16:32

Конкурс харэаграфічнага мастацтва "Час танцаваць" пройдзе 6 красавіка ў канцэртнай зале "Мінск"

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. III Адкрыты рэспубліканскі конкурс харэаграфічнага мастацтва "Час танцаваць" пройдзе 6 красавіка ў канцэртнай зале "Мінск". Аб гэтым журналістам расказаў дырэктар дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі культурна-асветны цэнтр" Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сідарэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У фінале III Адкрытага рэспубліканскага конкурсу харэаграфічнага мастацтва "Час танцаваць" у нас будзе прадстаўлена 73 нумары на сцэне канцэртнай залы "Мінск". Усяго на сцэну выйдзе каля 850 удзельнікаў узростам ад 7 да 74 гадоў. Прадстаўляць сваю творчасць яны будуць у 6 намінацыях. Гэта класічная, сучасная і эстрадная харэаграфіі, народны і народна-стылізаваны танцы, бальныя танцы і свабодны напрамак", - расказаў Аляксандр Сідарэнка.

Ён таксама дадаў, што ў бягучым годзе любімыя намінацыі ва ўдзельнікаў - народны танец, эстрадная і сучасная харэаграфія. "Цяпер лідзіруе сучасная харэаграфія, хоць папярэднія два конкурсы ў нас самымі папулярнымі былі народны і эстрадны танцы", - адзначыў ён. А таксама дадаў, што ў конкурсе прадстаўлены вопытныя калектывы з розных рэгіёнаў краіны.

Традыцыйна для ўдзельнікаў конкурсу запланаваны майстар-класы з вядучымі харэографамі краіны. "На сёння ўсе падрыхтоўчыя пытанні вырашаны. Цяпер ідзе рэгістрацыя ўдзельнікаў. Усім адпраўлены пацвярджэнні аб удзеле ў конкурсе з канкрэтным пазначэннем намінацый і парадку выступлення. Ужо складзена праграма і сфарміраваны рабочыя групы. У дзень конкурсу кожнага ўдзельніка будуць сустракаць адказныя асобы: супрацоўнікі, куратары", - падзяліўся Аляксандр Сідарэнка.

Сам фінал будзе трансліравацца на сайце Нацыянальнага прэс-цэнтра. "Спадзяёмся, што ўсе канкурсанты пакажуць дастойны вынік і нам будзе на што паглядзець. Хочам убачыць нешта новае і цікавае, але зноў жа чакаем вышэйшы ўзровень харэаграфічнага мастацтва", - сказаў дырэктар.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі