Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 верасня 2019, 11:38

Коэ аб правядзенні ў Мінску матчу Еўропа - ЗША: тут мы адчуваем сябе як дома

9 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (ІААФ) Себасцьян Коэ даў высокую ацэнку ўзроўню падрыхтоўкі да правядзення ў Мінску лёгкаатлетычнага матчу паміж зборнымі камандамі Еўропы і ЗША. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я ўпэўнены, што вы як лідар дзяржавы, сусветны лідар падзеліце мой пункт гледжання аб тым, што спорт дапамагае будаваць масты паміж нацыямі. Нават у самы складаны час. Тут мы адчуваем сябе як дома. Мы вельмі ўдзячны за тое, што вы дазволілі нам прадэманстраваць усё лепшае, што ёсць у спорту (лёгкай атлетыкі. - Заўвага БЕЛТА), тут на працягу двух дзён, якія нас чакаюць", - сказаў Себасцьян Коэ.

Ён падкрэсліў, што была праведзена вялікая работа па падрыхтоўцы да матчу. "У тым ліку і камандай Вадзіма (старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі. - Заўвага БЕЛТА), якая займалася ўсімі рабочымі момантамі тут", - адзначыў прэзідэнт ІААФ.

"Мы стрымалі сваё слова і арганізавалі гэту сустрэчу (лёгкаатлетычны матч. - Заўвага БЕЛТА) у Мінску. Але ў сваю чаргу хачу падзякаваць і вам за тое, што вы стрымалі сваё слова і дэманструеце сваю прыхільнасць у барацьбе з допінгам, дапамагаеце нам у гэтым", - дадаў Себасцьян Коэ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі