ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 3 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 чэрвеня 2022, 14:10

Кітайскія гандбалісты высока ацанілі экспазіцыю музея НАК Беларусі

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі сёння гучала кітайская мова - гандбалісты зборнай Кітая азнаёміліся з музейнай экспазіцыяй, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

У час экскурсіі ігракам, трэнерам і менеджарам кітайскай каманды расказалі аб дасягненнях беларускага спорту, паказалі найбольш каштоўныя і ўнікальныя экспанаты. "Нас уразіла гісторыя беларускага спорту. Ваша краіна мае высокія дасягненні і яркія перамогі. Музей НАК Беларусі валодае ўнікальнымі экспанатамі, і нашым ігракам вельмі тут спадабалася, асабліва інтэрактыўная зона", - сказаў намеснік генеральнага сакратара федэрацыі гандбола Кітая Яа Фен. Як вядома, беларускія гандбалісты больш паспяхова, чым іншыя прадстаўнікі гульнявых відаў спорту, выступалі на Алімпіядах. У Гульнях-1988 у Сеуле і ў 1992 годзе ў Барселоне ў складах зборных СССР і Аб'яднанай каманды алімпійскімі чэмпіёнамі станавіліся восем выхаванцаў беларускага гандбола.

Нацыянальная зборная Кітая па гандболе ў гэтыя дні праводзіць у Мінску таварыскія матчы. У першым з іх госці абыгралі БДУФК-СКА з лікам 27:26. Сёння кітайскія гандбалісты сустрэнуцца з юнацкай зборнай Беларусі (U-18), а 11 чэрвеня ў Палацы спорту "Уручча" госці будуць сапернічаць з нацыянальнай зборнай Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі