Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 сакавіка 2019, 17:01

Кітайскія фігурысты перамаглі ў спаборніцтвах спартыўных пар на ЧС у Японіі

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайскія фігурысты Суй Вэньцзін і Хань Цун перамаглі ў спаборніцтвах спартыўных пар на чэмпіянаце свету па фігурным катанні, які праходзіць у японскай Сайтаме, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Па суме кароткай і адвольнай праграм уладальнікі залатых узнагарод атрымалі ад суддзяў 234,84 бала. Другое і трэцяе месцы занялі расійскія дуэты. Яўгенія Тарасава і Уладзімір Марозаў заваявалі сярэбраныя медалі - 228,47 бала, Наталля Забіяка і Аляксандр Энберт сталі ўладальнкамі бронзы - 217,98 бала.

Сусветны форум лепшых фігурыстаў прадоўжыцца сёння выступленнем у кароткай праграме ў мужчын. Беларуская каманда ў Сайтаме прадстаўлена толькі танцавальнай парай Ганна Кублікава і Юрый Гуліцкі, якія выйдуць на лёд 22 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі