ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 9 чэрвеня 2023
Мінск +23°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 кастрычніка 2021, 16:01

Кітайскі гімнаст Чжан Бохэн выйграў золата ЧС-2021 у мнагабор'і

Фота з архіва
Фота з архіва

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайскі спартсмен Чжан Бохэн выйграў золата чэмпіянату свету па спартыўнай гімнастыцы, які праходзіць у Кітакюсю (Японія), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Прадстаўнік Кітая вызначыўся ў асабістым мнагабор'і. Па выніках фіналу ён набраў 87,981 бала. Серабро на рахунку японца Дайкі Хасімота, які лідзіраваў пасля кваліфікацыі, - 87,964. Бронзу выйграў украінскі спартсмен Ілья Коўтун - 84,899 бала.

Нагадаем, беларускія спартсмены Ягор Шарамкоў і Святаслаў Драніцкі завяршылі спаборніцтвы, не прайшоўшы кваліфікацыйную стадыю турніру.

Усяго на турніры выступаюць 300 гімнастаў з 56 краін, якія разыгрываюць 12 камплектаў узнагарод: 7 у мужчын і 5 у жанчын. Адзначым, што па традыцыі на посталімпійскіх турнірах не разыгрываюцца ўзнагароды ў камандным мнагабор'і.

Фінальныя старты ў асобных відах праграмы ў мужчын і жанчын намечаны на 23-24 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі