Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 верасня 2019, 13:19

Кітай у 2022 годзе прыме чэмпіянат свету па цяжкай атлетыцы

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэмпіянат свету па цяжкай атлетыцы ў 2022 годзе адбудзецца ў кітайскім Чунцыне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт Міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі (IWF).

Рашэнне аб месцы правядзення планетарнага першынства было прынята на пасяджэнні выканкама IWF, якое прайшло напярэдадні старту ЧС-2019.

Агучваючы прынятае рашэнне, прэзідэнт міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі Тамаш Аян быў настроены пазітыўна: "Рады паведаміць, што Чунцын стане гаспадаром чэмпіянату свету 2022 года. Мы перакананы, што арганізатары правядуць спаборніцтвы на вышэйшым узроўні. Турнір адзначыць новую эру ў гісторыі кітайскай цяжкай атлетыкі", - заявіў ён.

Кітай прымаў чэмпіянат свету ў 1995 годзе, спаборніцтвы праходзілі ў Гуанчжоу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі