Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
31 снежня 2019, 17:42

Кірыл Альшэўскі стаў галоўным трэнерам БАТЭ

31 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кірыл Альшэўскі стаў галоўным трэнерам футбалістаў барысаўскага БАТЭ. На гэтай пасадзе ён змяніў Аляксея Багу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У праведзеным чэмпіянаце Беларусі барысаўчане занялі другое месца і ўпершыню з 2013 года не змаглі заваяваць залатыя медалі, уступіўшы першынство брэсцкаму "Дынама".

У мінулым сезоне Кірыл Альшэўскі быў настаўнікам дубліруючага складу БАТЭ, які стаў чэмпіёнам краіны сярод рэзервістаў. Да гэтага ён трэніраваў юніёрскія і юнацкія зборныя Беларусі. Акрамя таго, у 2009 годзе Кірыл Альшэўскі, якому ў студзені споўніцца 38 гадоў узначальваў дубль мінскага "Дынама", а затым нядоўга працаваў галоўным трэнерам асноўнай каманды.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі