ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 27 кастрычніка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 верасня 2020, 12:34

Кірыл Альшэўскі пакінуў пасаду галоўнага трэнера БАТЭ, яго змяніў Аляксандр Лісоўскі

Аляксандр Лісоўскі. Фота БАТЭ
Аляксандр Лісоўскі. Фота БАТЭ

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кірыл Альшэўскі пакінуў пасаду галоўнага трэнера футбалістаў барысаўскага БАТЭ. Кантракт скасаваны па пагадненні бакоў. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце БАТЭ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

З сённяшняга дня галоўным трэнерам барысаўскага клуба стаў 45-гадовы спецыяліст Аляксандр Лісоўскі, які працуе ў БАТЭ з кастрычніка 2013 года. Ён уваходзіў у трэнерскі штаб былых настаўнікаў барысаўчан Аляксандра Ермаковіча, Аляксея Багі і Кірыла Альшэўскага, які ўзначаліў каманду ў студзені 2020 года.

Цяпер футбалісты БАТЭ лідзіруюць у нацыянальным чэмпіянаце, набраўшы 49 ачкоў у 24 праведзеных матчах. На мінулым тыдні віцэ-чэмпіёны Беларусі прайгралі ў Сафіі балгарскаму ЦСКА з лікам 0:1 у другім кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы і завяршылі выступленне на міжнароднай арэне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі