Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 чэрвеня 2020, 12:04

"Кіраўск-СДЮШАР" выйшаў у лідары пасля трэцяга тура чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля трэцяга тура XIII чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе, які праходзіў у Гродне, змяніўся лідар. На першае месца ўзняўся "Кіраўск-СДЮШАР", ён пацясніў "Брэст", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўчане выдатна правялі чарговы этап нацыянальнага першынства, атрымаўшы чатыры вікторыі ў чатырох праведзеных паядынках. Яны па чарзе абыгралі брастаўчан - 4:2, "Шчучын" - 7:1, мазырскі "М-Сіці" - 14:0 і кобрынскае "Палессе" - 8:3. Таксама чатыры перамогі на сваёй пляцоўцы атрымаў дзеючы чэмпіён краіны "Гроднааблспорт", які перайграў "М-Сіці" - 4:2, "Брэст" - 5:1, "Палессе" - 5:3 і "Шчучын" - 6:2.

Спартсмены "Палесся" пакуль не набралі ніводнага заліковага бала, пацярпеўшы паражэнні ва ўсіх 12 праведзеных паядынках.

Турнірнае становішча каманд пасля другога тура: "Кіраўск-СДЮШАР" - 32 ачкі, "Брэст" - 27, "Гроднааблспорт" - 24, "Шчучын" - 15, "М-Сіці" - 9 і "Палессе" - 0. Усе клубы згулялі па 12 матчаў.

Сустрэчы чацвёртага тура пройдуць 27-28 чэрвеня ў Мазыры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі