Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 чэрвеня 2020, 16:25

"Кіраўск-СДЮШАР" і "Брэст" выйшлі ў паўфінал чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першымі паўфіналістамі чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе сталі "Кіраўск-СДЮШАР" і "Брэст", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўчане сталі пераможцамі рэгулярнага сезона, набраўшы ў 15 праведзеных гульнях 37 ачкоў пры розніцы мячоў 101-50. У чацвёртым туры, які праходзіў у Мазыры, лідары сезона перамаглі "Брэст" з лікам 4:3 і ў авертайме "Шчучын" - 6:4, а таксама ўступілі ў дадатковы час дзеючаму чэмпіёну краіны "Гроднааблспорту" - 7:8. Другімі фінішавалі брастаўчане, якія разграмілі Кобрынскае "Палессе" з рэзультатам 14:3 і ўзялі верх над гродзенскай дружынай - 4:2.

Падагульняючае становішча: "Кіраўск-СДЮШАР" - 37 ачкоў, "Брэст" - 33, "Гроднааблспорт" - 29, "Шчучын" - 21, "М-Сіці" (Мазыр) - 12, "Палессе" - 0.

Бліжэйшыя матчы адбудуцца 18-19 ліпеня ў Кіраўску. Пераможца чвэрцьфіналу "Гроднааблспорт" - "Палессе" згуляе ў паўфінале з брастаўчанамі, а лепшая каманда пары "Шчучын" - "М-Сіці" потым будзе сапернічаць з кіраўчанамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі