Віктар Лукашэнка. Фота НАК
26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Якуцку завяршаецца эстафета VIII Гульняў "Дзеці Азіі", якія афіцыйна адкрыюцца сёння, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.
Эстафета агню стартавала 20 сакавіка з Хангаласкага раёна - малой радзімы заснавальніка Гульняў "Дзеці Азіі", першага Прэзідэнта Рэспублікі Саха (Якуція) Міхаіла Нікалаева. Запалены за 100 дзён да пачатку Гульняў каля падножжа Ленскіх слупоў агонь пераадолеў амаль 37 тыс. км. Яго неслі больш за 500 факеланосцаў і суправаджалі больш за 900 валанцёраў.
Фініш эстафеты адбудзецца сёння вечарам на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Гульняў на стадыёне "Туймаада".
У заключным этапе эстафеты прынялі ўдзел 74 факеланосцы, сярод якіх прадстаўнікі НАК Беларусі - яго кіраўнік Віктар Лукашэнка і генеральны сакратар Ксенія Санковіч. Разам з імі ў акцыі ўдзельнічалі прэзідэнт АКР Станіслаў Пазнякоў, прэзідэнт Міжнароднага камітэта "Дзеці Азіі" Уладзімір Максімаў, а таксама вядомыя спартсмены.
Фініш эстафеты адбудзецца сёння вечарам на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Гульняў на стадыёне "Туймаада".
Гульні "Дзеці Азіі" праходзяць з 25 чэрвеня па 7 ліпеня ў Якуцку. Беларусь прадстаўляюць больш за 140 атлетаў ва ўзросце да 16 гадоў.-0-
Фота НАК Беларусі