Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 верасня 2021, 20:02

Кіраўнік Прэзідэнцкага спартыўнага клуба: заўсёды рады падставіць плячо Беларускаму камітэту "Спешыял Алімпікс"

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнцкі спартыўны клуб рады падставіць плячо Беларускаму камітэту "Спешыял Алімпікс", пад эгідай якога праходзіць нямала мерапрыемстваў для развіцця ў нашай краіне інклюзіўнага падыходу праз уключэнне людзей з асаблівасцямі развіцця ў спорт і здаровы лад жыцця. Аб гэтым заявіў у час наведвання рэспубліканскага футбольнага турніру з удзелам жаночых каманд, якія трэніруюцца па сістэме Special Olympics, ва Уле кіраўнік арганізацыі Дзмітрый Лукашэнка, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта не першы сумесны праект Прэзідэнцкага спартыўнага клуба з Беларускім камітэтам "Спешыял Алімпікс". Пад эгідай гэтай арганізацыі праводзіцца шмат важных мерапрыемстваў. Таму наш клуб заўсёды рады падставіць плячо дапамогі. Скажу на будучае: у перспектыве будзе падпісаны двухбаковы мемарандум аб супрацоўніцтве", - адзначыў ён.

Рэспубліканскі футбольны турнір з удзелам жаночых каманд, якія трэніруюцца па сістэме Special Olympics ва Уле Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці, прымеркаваны да дня нараджэння заснавальніцы руху Special Olympics Юніс Кенэдзі Шрайвер.

На базе Ульскага ліцэя імя Льва Даватара ў 2010 годзе адкрыты цэнтр прафесійнай і сацыяльнай рэабілітацыі дзяцей з асаблівасцямі развіцця. На працягу многіх гадоў навучэнцы цэнтра прадстаўляюць Беларусь на міжнародных спаборніцтвах Special Olympics. У спаборніцтвах удзельнічаюць сем каманд. Прэзідэнцкі спартыўны клуб прывёз дзецям разнастайнае абсталяванне і інвентар для ўмацавання спартыўнай базы ліцэя.

Беларускі камітэт "Спешыял Алімпікс" вядзе маштабную работу па сацыяльнай рэабілітацыі асоб з асаблівасцямі інтэлекту праз заняткі спортам. Штогод аб'яднанне праводзіць рэгіянальныя і рэспубліканскія спаборніцтвы па футболе, баскетболе, настольным тэнісе, плаванні, лёгкай атлетыцы і іншых спецыяльных алімпійскіх відах спорту. Арганізуюцца спартыўныя трэніроўкі і адборачныя спаборніцтвы для падрыхтоўкі зборнай Рэспублікі Беларусь да Еўрапейскіх і міжнародных Спецыяльных Алімпійскіх гульняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі