ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 верасня 2021, 12:16

Кіраўнік НАК: аддача спартыўнай галіны павінна адпавядаць укладзеным дзяржавай сродкам

Фота з архіва
Фота з архіва

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аддача спартыўнай галіны павінна адпавядаць укладзеным дзяржавай сродкам. Аб гэтым заявіў сёння прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктар Лукашэнка на сумесным пасяджэнні НАК і Міністэрства спорту і турызму, прысвечаным падвядзенню вынікаў выступлення беларускіх спартсменаў на Алімпіядзе і Паралімпіядзе ў Токіа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Аддача спартыўнай галіны павінна адпавядаць укладзеным дзяржавай сродкам. Неабходна таксама сур'ёзна прааналізаваць склад кіруючых кадраў арганізацый фізічнай культуры і спорту і ацаніць вынікі іх дзейнасці. Самае галоўнае - настроіцца на работу для будучай Алімпіяды ў Парыжы, прыняць усе неабходныя рашэнні. Мы прадоўжым практыку фінансавай падтрымкі спартсменаў і трэнераў. Яна будзе, безумоўна, непасрэдна залежаць ад дасягнутых вынікаў і заваяваных медалёў", - сказаў кіраўнік НАК.

У час пасяджэння, у якім прынялі ўдзел намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, кіраўніцтва ГА "Паралімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь", намеснікі старшынь аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, якія курыруюць пытанні сацыяльнай сферы, начальнікі галоўных упраўленняў (упраўленняў) спорту і турызму аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, кіраўнікі федэрацый (саюзаў, асацыяцый) па летніх алімпійскіх відах спорту, былі заахвочаны не толькі чэмпіёны і прызёры Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у Токіа, але і іх настаўнікі. Акрамя таго, сертыфікатамі адзначаны федэрацыі па відах спорту, якія ўнеслі найбольшы ўклад у медальную скарбонку Беларусі ў час галоўных стартаў чатырохгоддзя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі