ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 17 верасня 2021
Мінск Ясна +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 ліпеня 2021, 10:08

Кіраўнік МАК назваў Токіа найбольш падрыхтаваным да Алімпіяды горадам

Прэзідэнт МАК Томас Бах. Фота  AP Photo
Прэзідэнт МАК Томас Бах. Фота AP Photo

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Томас Бах у аўторак у ходзе сустрэчы з кіраўніком аргкамітэта "Токіа-2020" Сэйка Хасімота назваў Токіа найбольш падрыхтаваным да правядзення Алімпійскіх гульняў горадам. Трансляцыю сустрэчы вёў тэлеканал NHK, паведамляе ТАСС.

"Вам удалося зрабіць Токіа найбольш падрыхтаваным да Алімпіяды горадам за ўсю гісторыю Гульняў. Гэта яшчэ больш значна ў цяперашніх складаных абставінах. Вы і вашы калегі можаце быць поўнасцю задаволены праведзенай ужо работай. Аднак да пачатку спаборніцтваў засталося 10 дзён, а гэта значыць, што яшчэ шмат што неабходна зрабіць. Наша задача будзе выканана, толькі калі спартсмены пакінуць Токіа", - падкрэсліў кіраўнік МАК.

У размове з Сэйка Хасімота Томас Бах таксама згадаў аб значнасці меркавання японцаў для арганізатараў спаборніцтваў. "Наша агульная мэта - надзейнае і бяспечнае правядзенне Гульняў для атлетаў, спартыўных дэлегацый і, што найбольш важна, жыхароў Японіі. Яны могуць быць упэўнены ў нашай падрыхтоўцы да арганізацыі спаборніцтваў, якая ўключае найбольш суровыя меры па прадухіленні распаўсюджвання каранавіруса і міжнародную праграму па правядзенні вакцынацыі ўдзельнікаў Гульняў", - адзначыў прэзідэнт МАК.

17 мая апытанне газеты Asahi прадэманстравала, што за адмену Алімпіяды ў Токіа выступаюць 43 працэнты японцаў, за паўторную адтэрміноўку спаборніцтваў - 40 працэнтаў жыхароў краіны.

Кіраўнік МАК прыбыў у Японію 8 ліпеня, першыя тры дні знаходжання ў краіне ён правёў на самаізаляцыі ў гасцініцы. На 16 ліпеня ў яго запланавана паездка ў Хірасіму. У час знаходжання ў Японіі Томас Бах, які папярэдне прышчапіўся ад новага каранавіруса, будзе выконваць усе неабходныя абмежаванні і правілы паводзін, устаноўленыя арганізатарамі Алімпіяды.

Алімпіяда ў Токіа павінна была прайсці з 24 ліпеня па 9 жніўня 2020 года. З-за пандэміі спаборніцтвы перанеслі на год, цяпер яны адбудуцца з 23 ліпеня па 8 жніўня. Арганізатары вырашылі праводзіць Гульні без замежных балельшчыкаў, мясцовых гледачоў таксама не дапусцяць на алімпійскія мерапрыемствы ў шасці японскіх прэфектурах, уключаючы Токіа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі