Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 кастрычніка 2019, 11:37

Кікі Бертэнс перамагла першую ракетку свету на падагульняючым турніры WTA

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галандка Кікі Бертэнс паспяхова пачала выступленне на падагульняючым турніры Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кікі Бертэнс, якая займае 10-е месца ў сусветным рэйтынгу, замяніла ў Чырвонай групе траўміраваную японку Наомі Осаку і 29 кастрычніка здолела перамагчы першую ракетку планеты аўстралійку Эшлі Барці - 3:6, 6:4, 6:3. У другім паядынку гэтага квартэта швейцарская тэнісістка Белінда Бенчыч (7-ы нумар рэйтынга WTA) перамагла чэшку Петру Квітаву (6) - 6:3, 1:6, 6:4. У першы гульнявы дзень Эшлі Барці перамагла Белінду Бенчыч - 5:7, 6:1, 6:2, а Петра Квітава ўступіла Наомі Осака - 6:7, 6:4, 4:6.

У першым туры Фіялетавай групы ўкраінка Эліна Світоліна (8-ы нумар) перамагла ў двух сэтах чэшскую тэнісістку Караліну Плішкаву (2) - 7:6, 6:4, а румынка Сімона Халеп (5) перамагла ў трохсэтавым паядынку прадстаўніцу Канады Б'янку Андрэеску (4) - 3:6, 7:6, 6:3.

Пасля завяршэння групавога этапу ў паўфінал выйдуць па дзве лепшыя спартсменкі з кожнага квартэта.

Па аналагічнай схеме праходзяць спаборніцтвы ў парным разрадзе. У Чырвонай групе беларуска Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс у стартавым туры ўступілі галандска-нямецкаму дуэту Дэмі Схюрс - Ганна-Лена Грэнефельд (5:7, 6:1, 7:10). Беларуска-бельгійская пара 30 кастрычніка згуляе з венгерска-французскім тандэмам Тымея Бабаш / Крысціна Младэнавіч, які напярэдадні перамог дуэт з Кітайскага Тайбэя Латыша Чан / Хаацін Чжань - 6:2, 5:7, 10:6.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі