Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 лістапада 2021, 10:42

Кіеўскае "Дынама" прайграла "Баварыі" ў Лізе чэмпіёнаў

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У чатырох групах футбольнай Лігі чэмпіёнаў прайшлі сустрэчы перадапошняга, 5-га тура, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лідары квартэта Е футбалісты мюнхенскай "Баварыі" атрымалі сваю пятую вікторыю запар, перамогшы ва ўкраінскай сталіцы кіеўскае "Дынама" з лікам 1:2. Першы гол у вароты гаспадароў на 14-й мінуце сустрэчы забіў лепшы бамбардзір цяперашняга сезона ЛЧ Роберт Левандоўскі, для якога гэта ўжо дзявяты мяч. Незадоўга да перапынку Кінгслі Каман павялічыў перавагу гасцей, а на 70-й мінуце матчу Дзяніс Гармаш адыграў адзін мяч. У другім матчы іспанская "Барселона" на полі "Камп Ноу" не змагла адолець партугальскую "Бенфіку" з Лісабона - нічыя 0:0. Становішча каманд пасля 5 тураў: "Баварыя" - 15 ачкоў, "Барселона" - 7, "Бенфіка" - 5, "Дынама" - 1.

У квартэце F англійскі "Манчэстэр Юнайтэд" у першым матчы пасля адстаўкі настаўніка каманды нарвежца Уле Гунара Сульшэра гуляў пад кіраўніцтвам Майкла Карыка і перамог у гасцях іспанскі "Вільярэал" з рэзультатам 2:0. Абодва мячы былі забіты ў другой палавіне сустрэчы - на 78-й мінуце лік адкрыў Крышціяну Раналду, а на 90-й мінуце Джэйдан Санча забіў другі гол, забяспечыўшы сваёй камандзе выхад у 1/8 фіналу. Швейцарскі "Янг Бойз" у Берне згуляў унічыю з італьянскай "Аталантай" з Бергама - 3:3. Становішча каманд: "Манчэстэр Юнайтэд" - 10, "Вільярэал" - 7, "Аталанта" - 6, "Янг Бойз" - 4.

Чэмпіён Расіі "Зеніт" з Санкт-Пецярбурга разышоўся мірам у гасцявым паядынку з аўтсайдарам групы Н шведскім "Мальмё" - 1:1. У Лондане дзеючыя пераможцы ЛЧ футбалісты "Чэлсі" разграмілі турынскі "Ювентус" з лікам 4:0. Становішча каманд: "Ювентус" - 12, "Чэлсі" - 12, "Зеніт" - 4, "Мальмё" - 1.

У квартэце G аўстрыйскі "Зальцбург" уступіў на выездзе французскаму "Лілю" з лікам 0:1. Іспанская "Севілья" ў сябе дома перамаграла нямецкі "Вольфсбург" - 2:0. Становішча каманд: "Ліль" - 8, "Зальцбург" - 7, "Севілья" - 6, "Вольфсбург" - 5.

У астатніх групах чэмпіёнскай Лігі гульні перадапошняга тура адбудуцца сёння:

А - "Манчэстэр Сіці" (Англія) - "Пары Сен-Жэрмен" (Францыя), "Бруге" (Бельгія) - "Лейпцыг" (Германія). Становішча каманд пасля чатырох гульнявых дзён: "Манчэстэр Сіці" - 9, "Пары Сен-Жэрмен" - 8, "Бруге" - 4, "Лейпцыг" - 1.

В - "Атлетыка" (Мадрыд, Іспанія) - "Мілан" (Італія), "Ліверпуль" (Англія) - "Порту" (Партугалія). Становішча каманд: "Ліверпуль" - 12, "Порту" - 5, "Атлетыка" - 4, "Мілан" - 1.

С - "Бешыкташ" (Стамбул, Турцыя) - "Аякс" (Амстэрдам, Нідэрланды), "Спортынг" (Лісабон, Партугалія) - "Барусія" (Дортмунд, Германія). Становішча каманд: "Аякс" - 12, "Барусія" - 6, "Спортынг" - 6, "Бешыкташ" - 0.

D - "Інтэр" (Мілан, Італія) - "Шахцёр" (Данецк, Украіна), "Шэрыф" (Ціраспаль, Малдова) - "Рэал" (Мадрыд, Іспанія). Становішча каманд: "Рэал" - 9, "Інтэр" - 7, "Шэрыф" - 6, "Шахцёр" - 1.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі