Фота з архіва Мінспорту
8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Чэбаксарах стартаваў Кубак Расіі па лёгкай атлетыцы, у якім прымаюць удзел 24 беларускія спартсмены, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У першы спаборніцкі дзень лёгкаатлеты разыгралі 17 камплектаў узнагарод, на подыум падняліся пяцёра прадстаўнікоў Беларусі па выніках чатырох відаў праграмы. У кіданні молата сярод жанчын перамогу з кідком на 70,27 м атрымала Настасся Маслава, яе сяброўка па камандзе Алена Собалева заняла трэцяе месца (65,26 м).
У кіданні дыска ў мужчын другі вынік паказаў наш Уладзіслаў Пучко (61,13 м), апярэдзіць яго змог толькі Аляксей Худзякоў з Масквы. Яшчэ адзін беларус Яўген Багуцкі стаў у гэтай дысцыпліне пятым. У трайным скачку на другой пазіцыі размясціўся наш Максім Несцярэнка, які паляцеў на 16,35 м. Скокнуць на 17 см далей удалося пецярбуржцу Дзмітрыю Чыжыкаву. У жаночым кіданні кап'я беларуска Таццяна Халадовіч была трэцяй (58,75 м).
За крок ад п'едэстала на дыстанцыі 800 м спыніўся Дзмітрый Савін, пятым фінішаваў Вячаслаў Скудны.
У панядзелак у Чэбаксарах адбудуцца фіналы ў 12 відах праграмы, на сектары і дарожкі выйдуць шасцёра беларускіх лёгкаатлетаў.-0-