Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 лютага 2020, 15:07

Казека: этап КС у "Раўбічах" пры такім надвор'і - выпрабаванне і для арганізатараў, і для спартсменаў

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Этап Кубка свету па фрыстайле ў "Раўбічах" пры цяперашніх умовах надвор'я стане выпрабаваннем і для арганізатараў, і для спартсменаў, адзначыў галоўны трэнер зборнай Беларусі па фрыстайле Мікалай Казека на прэс-канферэнцыі, прысвечанай правядзенню ў Мінску этапу Кубка свету па лыжнай акрабатыцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Надвор'е ў бягучым годзе для Беларусі вельмі незвычайнае. Колькі гадоў сябе помню, у нас такой цёплай зімы не было. Таму гэта будзе выпрабаванне не толькі для службаў, якія забяспечваюць у краіне ўмовы для развіцця зімовых відаў спорту, але і для характару, волі спартсменаў", - сказаў настаўнік фрыстайлістаў.

Паводле яго слоў, у стартах жанчын на дамашнім этапе Кубка свету шанц праявіць сябе атрымаюць маладыя спартсменкі, бо лідары Аляксандра Раманоўская і Ганна Гуськова залечваюць траўмы. Мужчынскія старты пройдуць з удзелам практычна ўсіх мацнейшых спартсменаў.

"Спаборніцтвы будуць цікавымі і карыснымі для нашай каманды з пункту гледжання праверкі магчымасцей маладых атлетаў. Тым больш што ў Мінску будуць спаборнічаць прадстаўнікі ўсіх краін, якія прэтэндуюць на перамогу ў Кубку свету", - дадаў Мікалай Казека.

Этап Кубка свету па фрыстайле пройдзе ў РЦАП "Раўбічы" 22-23 лютага. Вырашальная стадыя спаборніцтваў пачнецца ў суботу ў 19.00. На наступны дзень адбузецца турнір па сінхронных скачках.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі