Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 лістапада 2021, 15:19

Кавальчук: у лёгкай атлетыцы неабходна вызначыцца з прыярытэтамі

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рацыянальна выкарыстоўваць сродкі на падрыхтоўку спартсменаў, акцэнтаваўшы ўвагу на тых дысцыплінах, дзе ў беларусаў ёсць перспектывы, заклікаў удзельнікаў пасяджэння пашыранага Прэзідыума Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер пытанне пастаўлена наступным чынам: як выбудаваць сістэму і наладзіць яе работу так, каб наблізіцца да тых рэзультатаў, якія былі ў беларускіх лёгкаатлетаў раней. У нас у лёгкай атлетыцы 47 дысцыплін. Паглядзім, правядзём мазгавы штурм і вызначым нашы прыярытэты. На што больш звярнуць увагу, куды больш укласці сродкаў", - адзначыў кіраўнік спартыўнай галіны.

Пасяджэнне пашыранага Прэзідыума Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі прайшло ў штаб-кватэры НАК Беларусі.

У ім прынялі ўдзел прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Іван Ціхан, галоўны трэнер нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Юрый Маісевіч, прадстаўнікі структурных падраздзяленняў Мінспорту, трэнеры, спецыялісты.

У час пасяджэння была дадзена здавальняючая ацэнка дзейнасці грамадскага аб'яднання за перыяд 2017-2021 гадоў.

Важным пунктам праграмы сходу стала падвядзенне вынікаў выступлення лёгкаатлетычнай каманды на Гульнях у Токіа. Таксама быў абазначаны шэраг пытанняў, якія неабходна вырашыць для паспяховай падрыхтоўкі і выступлення майстроў каралевы спорту на Алімпіядзе-2024 у Парыжы.

Нагадаем, што па выніках Гульняў у сталіцы Японіі Максімам Недасекавым быў заваяваны бронзавы медаль у скачках у вышыню. Астатнія ўдзельнікі галоўных стартаў чатырохгоддзя ў складзе зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы выканалі свае планавыя заданні толькі часткова або наогул паказалі рэзультаты ніжэйшыя, чым чакалася.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі