Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 красавіка 2021, 09:56

Кавальчук расказаў аб падрыхтоўцы беларускіх спартсменаў да Алімпіяды ў Токіа

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук расказаў аб падрыхтоўцы беларускіх спартсменаў да Алімпійскіх гульняў у Токіа ў інтэрв'ю праграме "Тыдзень" на тэлеканале СТБ, паведамляе БЕЛТА.

"Падрыхтоўка да Алімпіяды ідзе планава. У нас ёсць віды спорту, у якіх традыцыйна добрыя вынікі, атрыманы алімпійскія ліцэнзіі. У многіх відах вельмі моцная ўнутраная канкурэнцыя. У тым жа веславанні на байдарках і каноэ што ні спартсмен - то прызёр альбо пераможца спаборніцтваў, а на Алімпійскія гульні едуць адзінкі", - сказаў Сяргей Кавальчук.

Паводле яго слоў, рашэнне аб удзеле канкрэтных спартсменаў у Алімпіядзе будзе прымаць сумесная камісія Нацыянальнага алімпійскага камітэта, Міністэрства спорту і турызму, федэрацый непасрэдна перад Гульнямі.

Міністр звярнуў увагу, што свой адбітак на правядзенне Алімпійскіх гульняў накладзе пандэмія. "Напэўна, будуць абмежаванні, прычым не толькі ў плане перамяшчэння, але і кантактаў адзін з адным, допуску гледачоў на трыбуны. Галоўнае, каб нашы спартсмены былі псіхалагічна гатовы да гэтых умоў", - адзначыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі