Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Кавальчук: беларускія весляры на II Еўрапейскіх гульнях пацвердзілі свой высокі ўзровень

Спорт 18.07.2019 | 09:54
Сяргей Кавальчук. Фота Міністэрства спорту і турызму
Сяргей Кавальчук. Фота Міністэрства спорту і турызму

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная зборная Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ на II Еўрапейскіх гульнях пацвердзіла свой высокі ўзровень, заняўшы першае месца ў камандным заліку, заявіў 17 ліпеня ў час ушаноўвання атлетаў міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На праведзеным маштабным форуме ў Мінску весляры заваявалі дзесяць узнагарод, пяць з якіх - залатыя.

"Ваш рэзультат - праца вялікай колькасці спецыялістаў на працягу некалькіх сезонаў. Зборная па веславанні на байдарках і каноэ з'яўляецца флагманам сярод нацыянальных каманд па ўзроўні рэзультатаў выступлення на міжнародных стартах ужо на працягу многіх гадоў. Наперадзе вас чакаюць не менш сур'ёзныя старты - чэмпіянат свету, Алімпійскія гульні ў Токіа. Цяпер вам неабходна сканцэнтравацца менавіта на гэтых спаборніцтвах", - адзначыў Сяргей Кавальчук.

Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Уладзімір Шантаровіч падзякаваў усім, хто ўдзельнічаў і дапамагаў у падрыхтоўцы да II Еўрапейскіх гульняў. Ён таксама засяродзіў увагу на развіцці базы па веславанні на байдарках і каноэ ў рэгіёнах, прывёў у прыклад Жыткавічы, дзе нядаўна з'явіўся сучасны невялікі комплекс для заняткаў веславаннем.

У Міністэрстве спорту і турызму таксама ўшаноўвалі прадстаўнікоў дзюдо, грэка-рымскай барацьбы.

Ганаровымі граматамі і граматамі Міністэрства спорту і турызму ўзнагароджаны спартсмены і трэнеры нацыянальных каманд, якія забяспечылі высокія рэзультаты на дамашнім мультыспартыўным форуме.

Усяго беларускія атлеты па выніках II Еўрапейскіх гульняў заваявалі 69 медалёў: 24 залатыя, 16 сярэбраных і 29 бронзавых.

II Еўрапейскія гульні прайшлі ў Мінску з 21 па 30 чэрвеня. 4 тыс. спартсменаў з 50 дзяржаў спаборнічалі ў 15 відах спорту.-0-

Фота Міністэрства спорту і турызму

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Лясы Беларусі Лес - адно з самых значных прыродных багаццяў Беларусі. Усе лясы ў рэспубліцы з'яўляюцца выключна ўласнасцю дзяржавы.