Сцяг Субота, 22 сакавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 лютага 2025, 14:23

Кавальчук: Беларусь - моцная спартыўная дзяржава, нашы атлеты даюць рэзультат у любых умовах

Сяргей Кавальчук. Фота з архіва Мінспорту
Сяргей Кавальчук. Фота з архіва Мінспорту
6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь - моцная спартыўная дзяржава, і нашы атлеты даюць рэзультат у любых умовах. Аб гэтым заявіў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук на калегіі Мінспорту аб выніках работы ў 2024 годзе і задачах на 2025 год, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Сяргея Кавальчука, мінулы год выдаўся няпростым, але пры гэтым у адносінах беларускіх і міжнародных спартыўных арганізацый і федэрацый назіраецца дадатная дынаміка. У прыватнасці, МАК прызнаў рэзультаты нядаўняй Генасамблеі Нацыянальнага алімпійскага камітэта і прадаставіў НАК доступ да ўсіх праграм па лініі алімпійскай салідарнасці. Допуск на сусветную арэну на гэты момант ёсць у прадстаўнікоў 37 відаў спорту.

"Асноўным стартам у 2024 годзе былі Алімпійскія гульні ў Парыжы, дзе мы прымалі ўдзел невялікім складам, але тым не менш заваявалі чатыры медалі. Добра выступілі паралімпійцы, чарговы раз унікальных дасягненняў дабіўся Ігар Бокій. Таксама нашы атлеты дастойна прадставілі краіну на Гульнях краін БРІКС у Казані. Мы паказалі свету, што Рэспубліка Беларусь з'яўляецца моцнай спартыўнай дзяржавай, і нашы атлеты здольны паказваць высокія рэзультаты на сусветнай арэне ў любых умовах і практычна ва ўсіх дысцыплінах. Так, пакуль у нейтральным статусе, хоць у некаторых відах спорту, такіх як міні-футбол і пляжны футбол, беларусы больш чым дастойна выступаюць з нацыянальнай сімволікай", - падкрэсліў Сяргей Кавальчук.

Кіраўнік Мінспорту абазначыў важнасць узаемадзеяння з Расіяй і дружалюбнымі краінамі. У 2024 годзе ведамства ўдзельнічала ў мерапрыемствах па лініі ШАС і БРІКС і актыўна развівала супрацоўніцтва з краінамі Азіі, асабліва з Кітаем. "Настолькі добрых адносін з Расійскай Федэрацыяй, як сёння, у нас у гісторыі не было ніколі, гэта ж датычыцца і спорту. Важна, што мы бачым зацікаўленасць іншых дзяржаў да ўдзелу ў нашых сумесных спаборніцтвах. На наступным тыдні ў "Раўбічах" стартуе Кубак мацнейшых спартсменаў па біятлоне, у канцы месяца пройдуць аналагічныя спаборніцтвы ў канькабежцаў. 15 і 16 лютага адбудзецца сумесная калегія з Мінспорту Расіі, на якой мы вызначым вектар на летні перыяд, у тым ліку на спартакіяду мацнейшых спартсменаў".

Як адзначыў Сяргей Кавальчук, у Беларусі створаны ўсе ўмовы для заняткаў спортам. У кожнай вобласці культывуецца ад 40 да 50 відаў спорту, у мінулым годзе павялічылася колькасць спартыўна-масавых мерапрыемстваў, таксама была прадоўжана работа па развіцці адпаведнай інфраструктуры. "Трэба прадаўжаць рухацца сваім уласным шляхам, выбудоўваць сістэму ў краіне ад дзіцячага спорту да спорту вышэйшых дасягненняў і развіваць супрацоўніцтва з тымі краінамі, якія падтрымліваюць дружалюбныя адносіны. Летам мы будзем удзельнічаць у ІІІ Гульнях краін СНД у Азербайджане, дзе ў многіх атлетаў будзе магчымасць паказаць сябе і праявіць сваё майстэрства, - дадаў міністр. - У 2025 годзе споўніцца 100 гадоў з моманту ўтварэння органаў кіравання фізкультурай і спортам і 30 гадоў нашаму міністэрству, у сувязі з гэтым многія ўнутраныя спаборніцтвы будуць прымеркаваны да юбілейных дат".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі