Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 лютага 2023, 16:28

Кавальчук аб выніках 2022 года ў беларускім спорце: мы справіліся з усімі выклікамі

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук перад пасяджэннем калегіі Мінспорту аб выніках работы галіны ў 2022 годзе і задачах на 2023-і падвёў вынікі мінулага года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы закончылі 2022 год з нядрэннымі вынікамі, нягледзячы на тое, што з сакавіка наша краіна знаходзіцца пад санкцыямі ў дачыненні да спорту. Але мы справіліся з гэтымі выклікамі: колькасць спаборніцтваў у Беларусі не зменшылася, а ў многіх відах спорту нават стала больш. Выступленні нашых спартсменаў абнадзейваюць, і калі заўтра нас дапусцяць да адбору на наступную Алімпіяду, я думаю, што атлеты пакажуць добрыя вынікі. Пачатак гэтага года выдаўся добрым для Беларусі дзякуючы трыумфу Арыны Сабаленка на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе, перамог на турнірах Вялікага шлема ў нас не было ўжо 10 гадоў. Для нашай краіны гэта безумоўны поспех. Нашы спартсмены дамінуюць і ў іншых відах спорту, асабліва хочацца адзначыць поспехі ў адзінаборствах і кулявой стральбе. Заслугоўваюць пахвалы таксама скачкі на батуце, біятлон, фрыстайл, веславанне і мастацкая гімнастыка. Пачынае выходзіць з ценю і фехтаванне, - паведаміў міністр. - Больш за ўсё пытанняў выклікае футбол, тут вельмі шмат праблем. Таму 2023 год у першую чаргу мы прысвяцім менавіта гэтаму віду спорту".

Таксама Сяргей Кавальчук падкрэсліў, што ў апошнія гады Мінспорту быў зроблены асаблівы акцэнт на развіцці дзіцячага спорту. "Мы вельмі цесна працуем з нашымі дзіцяча-юнацкімі спартыўнымі школамі, з вучылішчамі алімпійскага рэзерву. Мы бачым, што падрастае дастойнае новае пакаленне, у многіх відах добры рэзерв. Акрамя дзіцячага спорту, асновай нашай сферы з'яўляецца масавы спорт. Чым больш людзей будзе займацца спортам, тым лепш для краіны, таму стаіць задача на ўсіх узроўнях уключаць у гэту справу калектывы арганізацый. У краіне выдатныя ўмовы, аб'екты ёсць у любым раённым і абласным цэнтры. Дзяржава робіць вельмі шмат для развіцця фізічнай культуры і спорту, такому падыходу можа пазайздросціць любая краіна свету", - упэўнены Сяргей Кавальчук.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі