Сцяг Нядзеля, 18 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 красавіка 2025, 17:44

Каўказскія леапарды Бабір і Лэйла сталі талісманамі ІІІ Гульняў краін СНД у Азербайджане

Фота azertag.az
Фота azertag.az
23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каўказскія леапарды Бабір і Лэйла выбраны талісманамі ІІІ Гульняў краін СНД у Азербайджане, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аргкамітэт спаборніцтваў.

Паводле задумы стваральнікаў, Бабір сімвалізуе маладосць, актыўнасць і невычэрпны аптымізм, а Лэйла ўвасабляе прыгажосць, вытанчанасць і спакойную мудрасць. "Энергічныя і дружалюбныя маскоты, выкананыя ў вобразе каўказскіх леапардаў, не проста мілыя персанажы. Яны з'яўляюцца яркім увасабленнем духу Азербайджана, яго багатай прыроды, сілы і гасціннасці", - гаворыцца ў паведамленні аргкамітэта. Адзначаецца, што каўказскі леапард уключаны ў праграму па ахове відаў фаўны, якія сутыкнуліся з пагрозай знікнення на Каўказе, а таксама ў Чырвону кнігу Азербайджана.

ІІІ Гульні краін СНД пройдуць у 7 гарадах Азербайджана - Гянджы, Габале, Гёйгёлі, Мінгечэвіры, Ханкендзі, Еўласе і Шэкі з 28 верасня па 8 кастрычніка 2025 года. Дэвіз маючага адбыцца турніру - "Перамога ў кожным сэрцы". Цырымоніі адкрыцця і закрыцця спаборніцтваў адбудуцца ў Гянджы. Удзельнікі спаборніцтваў разыграюць медалі ў 23 відах спорту. Папярэднія Гульні краін СНД праходзілі ў 2023 годзе ў Беларусі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі