ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 21 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 ліпеня 2019, 19:37

Кацярына Карстэн выйграла чэмпіянат Беларусі па акадэмічным веславанні ў Брэсце

Кацярына Карстэн. Фота Беларускай федэрацыі веславання
Кацярына Карстэн. Фота Беларускай федэрацыі веславання

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Знакамітая спартсменка Кацярына Карстэн перамагла ў чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні ў Брэсце, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў федэрацыі гэтага віду спорту.

Двухразовая алімпійская чэмпіёнка плануе адабрацца на свае восьмыя летнія Гульні, якія пройдуць у 2020 годзе ў Токіа, у складзе аднаго з беларускіх экіпажаў. Аднак на ўнутранай арэне яна па-ранейшаму не ўступае больш маладым саперніцам у лодцы-адзіночцы. На вяслярным канале ў Брэсце яна выйграла заезд у Ганны Валаховіч з Міска (другое месца) і брастаўчанкі Аляксандры Кірыковіч (трэцяе).

У двойцы парнай першае месца занялі Хрысціна Стараселец і Таццяна Клімовіч, а чэмпіёнкі Еўропы 2019 года ў класе лёгкіх лодак Алена Фурман і Настасся Яніна фінішавалі другімі.

У спаборніцтвах сярод мужчын упартая барацьба разгарнулася на водных дарожках паміж Дзянісам Мігалем і бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы - 2019 Піліпам Павуковым. У выніку перамогу, апярэдзіўшы саперніка менш як на секунду, святкаваў Дзяніс Мігаль.

Чэмпіянат Беларусі стаў кантрольным перад галоўным стартам сезона для беларускіх весляроў акадэмічнага стылю ў аўстрыйскім Лінцы, дзе з 26 жніўня па 1 верасня пройдзе чэмпіянат свету.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі