29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дацкая тэнісістка Каралін Вазняцкі пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі ўзначаліла рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Выйграўшы ў вырашальным паядынку AustralianOpen у румынкі Сімоны Халеп, Вазняцкі стала першай ракеткай планеты пасля 6-гадовага перапынку. Лепшая з беларускіх тэнісістак Аляксандра Сасновіч у Мельбурне дабралася да 1/16 фіналу, што дало ёй магчымасць упершыню ў кар'еры падняцца на 46-е месца ў сусветным рэйтынгу. Яшчэ адна беларуска Арына Сабаленка займае 65-ю пазіцыю, што таксама з'яўляецца яе лепшым дасягненнем.
Топ-10 сённяшняга рэйтынгу WTA:
1. Каралін Вазняцкі (Данія) - 7965 ачкоў,
2. Сімона Халеп (Румынія) - 7715,
3. Эліна Світоліна (Украіна) - 6085,
4. Гарбінье Мугуруса (Іспанія) - 5690,
5. Караліна Плішкава (Чэхія) - 5445,
6. Алена Астапенка (Латвія) - 4901,
7. Каралін Гарсія (Францыя) - 4495,
8. Вінус Уільямс (ЗША) - 4278,
9. Ангеліка Кербер (Германія) - 3031,
10. Крысціна Младзенавіч (Францыя) - 2935.
Мужчынскі рэйтынг па-ранейшаму ўзначальвае іспанец Рафаэль Надаль, які выбыў у паўфінале AustralianOpen. Пераможца аўстралійскага першынства Роджэр Федэрэр застаўся на другой пазіцыі, на трэцяе месца ўпершыню ў сваёй кар'еры падняўся фіналіст спаборніцтваў у Мельбурне харват Марын Чыліч.
Першая дзясятка рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў:
1. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 9760,
2. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) - 9605,
3. Марын Чыліч (Харватыя) - 4960,
4. Грыгар Дзімітраў (Балгарыя) - 4630,
5. Аляксандр Звераў (Германія) - 4610,
6. Дамінік Цім (Аўстрыя) - 4060,
7. Давід Гафін (Бельгія) - 3460,
8. Джэк Сок (ЗША) - 2880,
9. Хуан Марцін Дэль Потра (Аргенціна) - 2815,
10. Пабла Карэна Буста (Іспанія) - 2705.
З беларускіх тэнісістаў лепшая пазіцыя ў адзіночным рэйтынгу ў Ягора Герасімава, які займае 147-е месца. У парным рэйтынгу АТП беларус Максім Мірны знаходзіцца на 40-м радку.-0-