Яўген Каралёк. Фота з архіва Мінспорту
10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Яўген Каралёк стаў прызёрам другога этапу міжнароднай шматдзённай велагонкі "Золата Ладагі", якая праходзіць у Ленінградскай вобласці, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Другі этап працягласцю 138 км прайшоў 10 чэрвеня ў пасёлку Мічурынскае па дарогах уздоўж аднайменнага возера. Першым фінішную рысу перасек масквіч Дзяніс Савельеў, услед за ім размясціўся Яўген Каралёк з веласіпеднага клуба "Мінск". Напярэдадні на першым этапе гонкі другое месца заняў яшчэ адзін беларус Сяргей Шаўчэнка.
Удзел у шматдзёнцы "Золата Ладагі" прымаюць прадстаўнікі сямі краін: Беларусі, Расіі, Казахстана, ААЭ, Францыі, Сірыі і Узбекістана. На трэцім этапе 11 чэрвеня гоншчыкаў чакае групавая гонка на 153 км.
Адна з самых прэстыжных велагонак на тэрыторыі Расіі ўключана ў праграму Спартыўных гульняў Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму. Першым пераможцам "Золата Ладагі" ў 2023 годзе быў наш Сяргей Шаўчэнка, год таму поспех у агульным заліку святкаваў расіянін Сава Новікаў.-0-