Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 верасня 2024, 19:59

Каралёк выйграў заключны этап велагонкі "Дружба народаў Паўночнага Каўказа"

Яўген Каралёк
Яўген Каралёк
20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Грозным завяршылася традыцыйная шматдзённая шасэйная велагонка "Дружба народаў Паўночнага Каўказа", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Удзел у спаборніцтвах прынялі гоншчыкі з Расіі, Беларусі і Узбекістана. На заключным 13-м этапе шматдзёнкі спартсмены пераадолелі 146 км па дарогах Грознага, перамогу ў гонцы атрымаў наш Яўген Каралёк. На фінішы прадстаўнік веласіпеднага клуба "Мінск" апярэдзіў Сяргея Кулікова з Новасібірскай вобласці і Арцемія Хамякова з Масквы.

"Асабліва настройваўся на завяршальны этап, вельмі хацелася перамагчы. Было няпроста, круг тут тэхнічны і хітры, ёсць дзе папрацаваць. Вырашыў, што трэба паехаць у адрыў, і, калі перавага перасягне 30 секунд, пелатону ўжо складана будзе дагнаць. Так і атрымалася. Дапамагла трэкавая падрыхтоўка, радуе, што вельмі хутка прыходзіў у сябе на трасе. Атрымалася захаваць свежыя ногі для спрынту на фінішы, - адзначыў беларус. - У параўнанні з папярэднімі гадамі на цяперашнім Туры Каўказа палепшылася арганізацыя, канкурэнцыя стала вышэйшая, з'явіліся новыя каманды. Мы заўсёды рады прыязджаць і змагацца з расійскімі спартсменамі".

Такім чынам, Каралёк завяршыў гонку "Дружба народаў Паўночнага Каўказа" з трыма асабістымі перамогамі - раней Яўген святкаваў поспех на другім і дзясятым этапах. Двойчы на подыумы этапаў трапляў наш Мікіта Тур (два другія месцы). У генеральнай класіфікацыі пяршынстваваў прадстаўнік расійскай каманды "Мангазея" Сава Новікаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі