Сцяг Пятніца, 23 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 красавіка 2025, 09:55

Каралёк выйграў чатыры залатыя медалі на чэмпіянаце Беларусі па веласпорце на трэку

Яўген Каралёк. Фота з архіва НАК Беларусі
Яўген Каралёк. Фота з архіва НАК Беларусі
7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На веладроме МКСК "Мінск-Арэна" завяршыўся адкрыты чэмпіянат Беларусі па веласіпедным спорце на трэку ў неалімпійскіх відах, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Удзельнікі спаборніцтваў вызначылі мацнейшых у пяці дысцыплінах, якія не ўваходзяць у праграму Алімпійскіх гульняў. Чатырохразовым чэмпіёнам краіны 2025 года стаў Яўген Каралёк, які атрымаў перамогі ў індывідуальнай гонцы праследавання, скрэтчы, гонцы з выбываннем і гонцы па ачках. Дасягненне Каралька ледзь не паўтарыла Паліна Конрад, якая заваявала тры залатыя медалі і адзін сярэбраны, уступіўшы ў скрэтчы Валерыі Сцепанец. Лепшыя рэзультаты ў гіце паказалі Арцём Зайцаў і Настасся Кіпцікава.

Таксама на выхадных у "Мінск-Арэне" адбыліся адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы ў спрынце і кейрыне - у абодвух відах праграмы першынствавалі Валерыя Сцепанец і Аляксандр Глова.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі