Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 красавіка 2019, 15:30

Капотны МАЗ зарэкамендаваў сябе надзейным аўтамабілем на ралі-рэйдзе - Вязовіч

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Капотны МАЗ зарэкамендаваў сябе надзейным аўтамабілем на ралі-рэйдзе Morocco Desert Challenge. Аб гэтым сказаў сёння журналістам у Нацыянальным аэрапорце Мінск лідар каманды "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргей Вязовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ехалі на ралі-рэйд выпрабаваць новы грузавік, а атрымалася так, што два беларускія экіпажы занялі месцы на п'едэстале гонару. Капотнік зарэкамендаваў сябе надзейным аўтамабілем. Гэта адзін з нямногіх выпадкаў, калі эксперыментальная машына канкурэнтная з першай гонкі. Новы МАЗ атрымаўся больш камфортным, хуткім і вёрткім", - сказаў Сяргей Вязовіч.

Ён адзначыў, што дадатковыя цяжкасці ў гонцы стваралі сапернікі, якія ехалі вельмі цесна, узнімаючы клубы пылу, з-за чаго значна пагаршалася бачнасць.

У аэрапорце каманду сустракала кіраўніцтва МАЗа.

Беларускі экіпаж капотнага МАЗа пад кіраваннем Сяргея Вязовіча перамог у ралі-рэйдзе Morocco Desert Challenge, які прайшоў 12-20 красавіка. Яго партнёр па камандзе Аляксей Вішнеўскі стаў трэцім. Большая частка трасы пралягала па пустыні і пясчанай мясцовасці, а сярод перашкод былі дзюны, "фэш-фэш" і высахлыя рэчышчы рэк. Маршрут гонкі склаў амаль 2700 км.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі