Фота НАК
1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На лёдзе "Мінск-Арэны" завяршыўся чэмпіянат Беларусі па канькабежным спорце ў класічным мнагабор'і. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.
У жаночай частцы чэмпіянату краіны золата выйграла Ганна Кавалёва, другі і трэці рэзультаты паказалі Юлія Малюкевіч і Улада Багданава адпаведна. У мужчын вікторыю атрымаў Ягор Дамарацкі, серабро і бронзу заваявалі Мікіта Мігдалёў і Яўген Болгаў. Мігдалёў, які заняў другое месца, у мінулыя выхадныя стаў трыумфатарам чэмпіянату краіны па шорт-трэку, атрымаўшы перамогу на дыстанцыях 500 м, 1000 м і 1500 м.
Класічнае мнагабор'е - камбінаваная дысцыпліна, якая ўключае ў сябе спаборніцтвы на спрынтарскіх, сярэдніх і стаерскіх дыстанцыях. Пераможца ў гэтым відзе праграмы вызначаецца на найменшай суме набраных балаў за ўсе забегі.-0-