Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 кастрычніка 2025, 18:22

Канькабежка Зуева стала другой на дыстанцыі 3000 метраў на турніры ў Каломне

Фота з архіва
Фота з архіва
17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Марына Зуева стала прызёрам XI Усерасійскіх спаборніцтваў па канькабежным спорце памяці Шавырына, якія стартавалі ў Каломне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першы дзень турніру дзяўчаты спаборнічалі на дыстанцыі 3000 метраў. Зуева паказала рэзультат 4 мін 08,60 сек і заняла другое месца сярод 20 удзельніц. Пераможцы Ксеніі Каржовай з Мурманскай вобласці беларуска ўступіла 1,76 сек, тройку прызёраў замкнула Ірына Сальнікава з Ніжагародскай вобласці.

Заўтра, 18 кастрычніка, мужчыны і жанчыны разыграюць медалі ў мас-старце і на дыстанцыі 1500 метраў. Спаборніцтвы ў Каломне завершацца ў нядзелю.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі