Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 лютага 2022, 15:57

Канькабежка Кацярына Слоева: трэба дабавіць у скорасна-сілавых кампанентах

17 лютага, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Беларуская канькабежка Кацярына Слоева, якая заняла 21-е месца ў забегу на 1000 м, падвяла вынік выступлення на Алімпіядзе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

"Я паказала нядрэнны час (1 мін. 16,83 сек), гэта мой асабісты рэкорд на раўнінным катку. Так, ёсць яшчэ над чым папрацаваць у наступным сезоне. Спадзяюся, сканцэнтруюся ў падрыхтоўцы менавіта на 1000 м і 1500 м. Асабліва гэта датычыцца "тысячы": трэба дабавіць у скорасна-сілавых кампанентах, - адзначыла Кацярына Слоева. - Таксама хачу бегаць і камандную гонку. Выступаць на ўсіх дыстанцыях, гэта, вядома, добра, але складана. Вельмі задаволена, што змагла адабрацца і выступіць у Пекіне".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі