Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 сакавіка 2019, 16:35

Канькабежац Віталь Міхайлаў заваяваў серабро ў мас-старце на этапе КC у ЗША

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Віталь Міхайлаў заваяваў сярэбраны медаль у мас-старце на заключным этапе Кубка свету па канькабежным спорце ў Солт-Лейк-Сіці (ЗША), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі атлет уступіў менш за тры секунды пераможцу Русукэ Цуція з Японіі. У заліку Кубка свету ў мас-старце Віталь Міхайлаў заняў восьмае месца - 377 балаў.

На дыстанцыі 3000 м беларуска Марына Зуева заняла ў Солт-Лейк-Сіці пятае месца - 3 мін 55,731 сек. У заліку Кубка свету першае месца ў Марціны Саблікавай з Чэхіі - 370 балаў, Марына Зуева сярод 50 удзельніц на гэтай стаерскай дыстанцыі стала шостай - 266 балаў.

На алімпійскім высакагорным катку ў Солт-Лейк-Сіці былі ўстаноўлены таксама два сусветныя рэкорды. К'елд Нэйс з Нідэрландаў устанавіў новае дасягненне на 1000 м (1 мін 06,183 сек) і 1500 м (1 мін.).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі