Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 снежня 2021, 16:24

Канькабежац Ігнат Галавацюк устанавіў новы нацыянальны рэкорд на этапе КС у Канадзе

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі канькабежац Ігнат Галавацюк устанавіў новы нацыянальны рэкорд на этапе Кубка свету ў Калгары (Канада), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

Спартсмен палепшыў сваё ж уласнае дасягненне на дыстанцыі 500 м. Цяпер яно складае 34,123 сек. У падагульняючым пратаколе ў гэтым відзе праграмы Ігнат Галавацюк заняў чацвёртае месца, уступіўшы толькі 0,22 сек. пераможцу з Расіі Віктару Муштакову, які ўстанавіў на канькабежным авале ў Калгары персанальны рэкорд.

У заліку Кубка свету беларус з 233 ачкамі займае 10-е месца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі