
24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў вызначыў кандыдатаў на чэрвеньскія матчы адборачнага турніру футбольнага чэмпіянату Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У пашыраны спіс увайшлі 33 ігракі:
варатары - Антон Чычкан ("Дынама", Батумі, Грузія), Андрэй Кудравец (БАТЭ, Барысаў), Сяргей Ігнатовіч ("Шахцёр", Салігорск), Максім Плотнікаў ("Каспій", Актау, Казахстан), Раман Сцяпанаў ("Кызыл-Жар", Петрапаўлаўск, Казахстан);
абаронцы - Сяргей Паліцевіч, Максім Швяцоў, Уладзіслаў Калінін, Руслан Хадаркевіч (усе - "Дынама", Мінск), Дзяніс Палякоў ("Хапаэль", Хайфа, Ізраіль), Раман Юзяпчук ("Тарпеда", Масква, Расія), Кірыл Пячэнін ("Арэнбург", Расія), Глеб Шаўчэнка, Павел Забелін (абодва - "Шахцёр", Салігорск), Уладзіслаў Малькевіч, Захар Волкаў (БАТЭ, Барысаў), Ягор Хвалько ("Кяпаз", Гянджы, Азербайджан);
паўабаронцы - Арцём Быкаў ("Дынама", Мінск), Уладзіслаў Клімовіч ("Неа Саламіна", Кіпр), Яўген Яблонскі ("Арыс", Лімасол, Кіпр), Макс Эбонг ("Астана", Казахстан), Юрый Кавалёў, Кірыл Капленка (абодва - "Арэнбург", Расія), Аляксандр Сялява ("Растоў", Расія), Дзмітрый Падстрэлаў ("Каспій", Актау, Казахстан), Валерый Грамыка, Дзяніс Грачыха, Валерый Бачароў (усе - БАТЭ, Барысаў);
нападаючыя - Павел Савіцкі ("Нёман", Гродна), Уладзімір Хвашчынскі, Уладзіслаў Марозаў (абодва - "Дынама", Мінск), Іван Бахар ("Іроні", Кір'ят-Шмана, Ізраіль), Ягор Багамольскі ("Нефтчы", Баку, Азербайджан).
У канчатковую заяўку ўвойдуць 23 футбалісты. Абедзве маючыя адбыцца сустрэчы ў кваліфікацыйнай групе І беларуская дружына правядзе на полі стадыёна "Ферэнца Сусы" ў Будапешце: 16 чэрвеня супраць зборнай Ізраіля і 19 чэрвеня супраць каманды Косава.
На старце адборачнага турніру Еўра-2024 зборная Беларусі прайграла Швейцарыі (0:5) і Румыніі (1:2). Футбалісты Косава двойчы разышліся мірам з Ізраілем і Андорай (1:1), ізраільцяне яшчэ ўступілі швейцарцам (0:3). Становішча каманд пасля двух тураў: Швейцарыя, Румынія - па 6 ачкоў, Косава - 2, Андора, Ізраіль - па 1, Беларусь - 0.
Адборачны турнір чэмпіянату Еўропы завершыцца ў лістападзе. Пуцёўкі ў фінальную стадыю кантынентальнага першынства, якое адбудзецца летам наступнага года ў Германіі, атрымаюць дзве лепшыя каманды кваліфікацыйнай групы.-0-