Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 верасня 2022, 13:36

Кандрацьеў назваў склад футбольнай зборнай Беларусі на матчы з Казахстанам і Славакіяй

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўны трэнер футбольнай зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў назваў склад на заключныя матчы Лігі нацый УЕФА з камандамі Казахстана і Славакіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На трэніровачны збор выкліканы 23 футбалісты:

варатары - Павел Паўлючэнка ("Тэрмаліка", Няцэча, Польшча), Ягор Хаткевіч ("Дынама", Мінск), Максім Плотнікаў ("Шахцёр", Салігорск);

абаронцы - Дзяніс Палякоў ("Астана", Нур-Султан, Казахстан), Сяргей Паліцевіч, Глеб Шаўчэнка (абодва - "Шахцёр", Салігорск), Кірыл Пячэнін ("Арэнбург", Расія), Максім Швяцоў ("Дынама", Мінск), Руслан Юдзянкоў ("Мактаарал", Атакент, Казахстан), Захар Волкаў ("Хімкі", Расія), Даніла Нячаеў, Уладзіслаў Малькевіч (абодва - БАТЭ, Барысаў);

паўабаронцы - Уладзіслаў Клімовіч ("Неа Саламіна", Фамагуста, Кіпр), Яўген Яблонскі ("Арыс", Лімасол, Кіпр), Макс Эбонг ("Астана", Нур-Султан, Казахстан), Павел Сядзько ("Гомель"), Аляксандр Сялява ("Растоў", Расія), Валерый Грамыка, Валерый Бачароў (абодва - БАТЭ, Барысаў);

нападаючыя - Павел Савіцкі ("Нёман", Гродна), Іван Бахар ("Дынама", Мінск), Ягор Багамольскі ("Нефтчы", Баку, Азербайджан).

Каманда збярэцца 18 верасня ў тэхнічным цэнтры асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", а потым адправіцца ў Нур-Султан, дзе 22 верасня сустрэнецца з камандай Казахстана. З казахстанскай сталіцы беларусы возьмуць курс на Сербію, дзе 25 верасня правядзе апошні паядынак у 3-й групе (ліга С) супраць каманды Славакіі. Да гэтага зборная Беларусі набрала ўсяго 2 ачкі, згуляўшы ўнічыю з футбалістамі Азербайджана (0:0) і Казахстана (1:1). Акрамя таго, беларусы ўступілі славакам (0:1) і азербайджанцам (0:2). Становішча каманд пасля 4 тураў: Казахстан - 10 ачкоў, Славакія - 6, Азербайджан - 4, Беларусь - 2.

Па выніках групавога этапу пераможцы чатырох квартэтаў атрымаюць права згуляць у наступным сезоне рангам вышэй - у лізе В. Каманды, якія фінішуюць апошнімі, правядуць стыкавыя матчы, пасля якіх дзве з іх апусцяцца ў лігу D.

Цяперашні сезон Лігі нацый трэці па ліку. Пераможцам першага ў 2019 годзе стала зборная Партугаліі, у 2021 годзе турнір выйгралі футбалісты Францыі. Зборная Беларусі стартавала з Лігі D і, заняўшы першае месца ў 2-й групе, паднялася ў Лігу С. У мінулым сезоне беларусы не змаглі атрымаць павышэнне ў класе-яны сталі другімі ў 4-й групе, уступіўшы першую пазіцыю албанцам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі