Сцяг Нядзеля, 21 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 чэрвеня 2024, 18:24

Канаістка Наздрова атрымала перамогу на Гульнях БРІКС

Алена Наздрова. Фота з архіва
Алена Наздрова. Фота з архіва
19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Алена Наздрова стала першай беларускай чэмпіёнкай спаборніцтваў па веславанні на байдарках і каноэ на Спартыўных гульнях краін БРІКС у Казані, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першым жаночым фіналам на вяслярным канале стаў вырашальны заезд на дыстанцыі 200 метраў у каноэ-адзіночак. Першае і другое месца ў гэтым відзе праграмы занялі прадстаўніцы Беларусі: золата з рэзультатам 55,81 сек. заваявала Алена Наздрова, следам за ёю фінішавала Іна Нядзелькіна. Тройку прызёраў замкнула расіянка Кацярына Шляпнікава. На мінулым тыдні Наздрова выступала на чэмпіянаце Еўропы, дзе атрымала перамогу на 500-метроўцы.

Раней у сераду бронзавым прызёрам у аналагічнай дысцыпліне ў мужчын стаў наш Аляксандр Зубок. На дыстанцыі 200 метраў у байдарак-адзіночак беларус Дзмітрый Траццякоў выйграў серабро, а яго партнёр па камандзе Аляксей Місючэнка заняў трэцяе месца.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі